Дзень роднай мовы

21.02.2022

21 першага лютага 2022 года ў ДУА «Азярэчанская сярэдняя школа Клецкага раёна» праводзіўся Дзень роднай мовы, які прайшоў пад дэвізам «Мова родная – мова модная». Настаўнікі, навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. У мерапрыемствах дня ўзялі ўдзел вучні 3-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.

Мэты: папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, развіццё камунікатыўнай культуры і творчых здольнасцей вучняў.

Задачы:

  • Развіваць пазнавальную цікавасць вучняў да прадмета;
  • Прывіваць вучням навыкі самастойнай працы;
  • Выхоўваць патрыятызм, павагу і гонар да культурнай і гістарычнай спадчыны краіны.

У межах гэтага дня былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • Віктарына «Беларуская скарбонка» – 5 клас;
  • Акцыя «Маё любімае слова па-беларуску»;
  • Інформ-дайджэст «Народныя святы і традыцыі нашай краіны».