Тыдзень роднай мовы “Як дорага мне, мая родная мова!”

20.09.2022

20 верасня ў рамках правядзення Тыдня роднай мовы ва ўстанове адукацыі «Азярэчанская сярэдняя школа Клецкага раёна» адбылося шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці. Навучэнцы чацвёртага класа прынялі ўдзел у анлайн-акцыі «Натхнёныя Бацькаўшчынай», стварылі інтэрактыўнае воблака слоў «Маё любімае слова па - беларуску», а вучні 5-6 –х класаў наведалі выставу вучэбнай літаратуры па беларускай мове «Сэрцам роднага слова краніся».